Замежным турыстам рэкламуюць Шклоў і траўку для катоў (фота)
Буклеты пра нашу краіну карыстаюцца ў замежнікаў вялікім попытам, але выклалі іх толькі ў двух гатэлях Мінска. Астатнія гасцініцы за рэкламу Беларусі патрабуюць грошай. У Мінску з’явіліся стэнды з буклетамі і ўлёткамі для замежных турыстаў. Але толькі ў двух гатэлях, ды і то не ў самых цэнтравых. На чарзе яшчэ два, але і гэта — кроплі ў моры! У чым перашкода?

“Частка інфармацыі на стэндах — камерцыйная. Гэта візітоўкі, на якіх мы плануем прадаваць рэкламную плошчу, — распавядае начальнік аддзела маркетынгу і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнага агенцтва па турызме Валерый Болдыраў. — Праз гэта толькі ў “Планеце” і гасцініцы Міжнароднага адукацыйнага цэнтра нашы стэнды пагадзіліся паставіць бясплатна. Астатнія (і ў тым ліку гатэлі “Мінск” і “Вікторыя”, з якімі мы ўжо дамовіліся на наступныя стэнды) — патрабуюць грошай. Там стэнды з’явяцца толькі тады, калі пачнуць акупляць сябе.

Увогуле ж такія стэнды — гэта першыя крокі, спробы зрабіць інфармацыю пра Беларусь даступнай для замежнікаў. Калі мы пабачым, што такая паслуга запатрабаваная — будзем гэты напрамак развіваць”.

Апоўдні на стэндзе, што стаіць ў холе гатэля “Планета”, буклетаў амаль няма. Ахоўнік кажа: раніцай яшчэ і нейкія часопісы былі, але пастаяльцы ўсё разабралі! У бізнэс-цэнтры гатэля Еўрарадыё распавялі, што наступныя кніжачкі хутка паднясуць:
“Толькі што заказалі на складзе дабаўку. Як толькі прынясуць — адразу выкладзем. А калі сур’ёзна — не паспяваю выкладаць, як усё разбіраюць”.

Побач стаіць стэнд з беларускімі газетамі. Яны такой шалёнай папулярнасцю, як турыстычныя буклеты, не карыстаюцца. Па-першае, за іх трэба заплаціць. Па-другое, нешта новае пра нашу краіну там знайсці цяжка. А па-трэцяе, яны надрукаваныя на незразумелых турыстам мовах. У адрозненне ад халяўных буклетаў:
“Мовы — англійская, нямецкая, польская. Ну і руская з беларускай. А забяспечвае нас гэтымі буклетамі, часопісамі і нават дыскамі, здаецца, Міністэрства турызму”, — кажа супрацоўніца бізнэс-цэнтра гатэля.
Ніводнай газеты карэспандэнт Еўрарадыё з “Планеты” не звёз. Затое прыхапіў каляровых буклецікаў, каб пагартаць у рэдакцыі. Нацыянальнае агенцтва турызму складае і выдае іх самастойна:
Валерый Болдыраў: “Глядзім на тое, як робяць нашы калегі за мяжой, глядзім на тэндэнцыі ўнутры нашай краіны. Калі трэба зрабіць акцэнт на які-небудзь напрамак у турызме — робім адпаведныя матэрыялы”.

Буклет на польскай мове прысвечаны паляванню і рыбалоўству. На англійскай — вясковаму і рэкрэацыйнаму турызму. Кніжачка на нямецкай мове мае загадкавую назву “Transitturismus” і ўяўляе з сябе гід па аўтадарогах Беларусі. Пасля Віцебска і Оршы яе аўтар раіць абавязкова заехаць у Шклоў і паглядзець на ратушу XVIII стагоддзя.

Буклет пра агратурызм зроблены вельмі прывабна, але на вокладцы — пазнавальная фотка траўкі для коцікаў, якую прадаюць у кожнай заалагічнай краме па ўсёй Еўропе. Можна, вядома, убачыць у гэтым і запрашэнне прыязджаць у Беларусь са сваімі гадаванцамі.

На думку карэспандэнта Еўрарадыё, больш мэтазгодна было б размясціць буклеты пра Беларусь па-за межамі краіны — там, дзе жывуць патэнцыйныя госці. Але і з гэтым звязана шмат складанасцяў.
“Нашы планы пакуль што не супастаўныя з тымі асігнаваннямі, якія вылучаюцца на маркетынг у турызме, — працягвае Валерый Болдыраў. — Ды і адна арганізацыя ўсяго не можа. Я не кажу, што ў нас няма ніякага прасоўвання за мяжой, але, напрыклад, каб паставіць стойкі, трэба найперш адкрыць прадстаўніцтвы”.
І яшчэ, было б няблага, каб адкрыццём стэндаў зацікавіліся тыя, чые паслугі будуць праз іх прадавацца. А менавіта — турфірмы. Стэнды ў беларускіх гатэлях, наадварот, да турыстычных аператараў дачынення не маюць: тут у якасці рэкламадаўцаў маглі б выступіць клубы, рэстараны, кінатэатры, кавярні і музеі, без наведвання якіх камфортнага і змястоўнага тура па Беларусі не атрымаецца.
Пакуль іх няма — звышзапатрабаваных стэндаў для замежных турыстаў застаецца два на ўсю краіну.