Замест Дня Незалежнасці мінская ДАІ адсвяткуе Дзень Перамогі (прынтскрын)

ДАІ паведамляе, што ўначы 25 чэрвеня з 22-й да 5-й раніцы на праспекце Машэрава будзе праводзіцца трэніроўка параду тэхнікі, прысвечаная святкаванню ўгодак Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.



У сувязі з гэтым па шляху калоны будзе абмежаваны рух усіх тыпаў транспарту, акрамя сустрэчнага грамадскага па праспекце Незалежнасці. Рух транспарту ў абодвух кірунках будзе закрыты на наступных вуліцах: па вуліцы Сурганава, на ўчастку ад праспекта Незалежнасці да плошчы Бангалор, а таксама па вуліцы Куйбышава і вуліцы Багдановіча на ўчастку ад вуліцы Сурганава да праспекта Машэрава.



Нагадаем, што Дзень Перамогі адзначаецца 9 траўня — у гонар Перамогі 1945 года. Традыцыйны ж парад у МІнску ладзіцца да 3 ліпеня — да Дня Незалежнасці. Ён супадае з днём вызвалення Мінску ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1944 годзе.



 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі