Залева ў Мінску спыніла 13 тралейбусных маршрутаў (фота)

Залева, якая прайшла ўвечары 14 чэрвеня, падтапіла шэраг мінскіх вуліц. У выніку пасля 23-й гадзіны быў прыпынены рух 13 тралейбусных маршрутаў на чатырох участках. На праспекце Газеты "Звязда" амаль на паўгадзіны спыніліся тралейбусы маршрутаў №№32, 53, 63. На вуліцы Кальварыйскай — тралейбусныя маршруты №№4, 7, 9, 13, 44. На вуліцах Берута і Харкаўскай не хадзілі тралейбусы №№28, 33, 38. А на вуліцах Каліноўскага і Кнорына амаль гадзіну не хадзілі тралейбусы №№37 і 61.

Як перадае interfax.by, былі праблемы і ў аўтобуснага транспарту. Замест вуліцы Валгаградскай аўтобусы маршрутаў №№ 37, 113С і 115Э ішлі па вуліцах Кнорына і Севастопальскай. Маршрут №37 не хадзіў па вуліцы Каліноўскага, а аўтобусы №№ 23 і 57 не ішлі па вуліцы Карла Лібкнехта, абмінаючы яе па вуліцах Карпава, Розы Люксембург і Лермантава.

Фота — mchs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі