Захаваць планету і навучыцца маляваць? Лёгка!

Захаваць планету і навучыцца маляваць? Лёгка!

“Ніхто не прыйдзе і не захавае пандаў, пакуль мы не раскажам пра гэта ў медыя, інстаграм-сторыс, якія глядзім кожны дзень!” Менавіта так гучыць прызыў дызайнеркі Лізаветы Ганчаровай, якая перамагла на Idea Generation Camp, а цяпер рыхтуецца запусціць сваю ўласную школу ілюстратараў пад назвай Draw and Save.

У рамках офлайн-курса ўсіх удзельнікаў абяцаюць навучыць ілюстрацыі і SMM, а таксама асновам лічбавай ілюстрацыі. “Фішка” праекта: заняткі і праекты праводзяцца без выкарыстання паперы і іншых адыходных матэрыялаў. 

Навошта маладой таленавітай дызайнерцы вучыць іншых? Якім чынам малюнкі ўвогуле могуць дапамагчы прыродзе і экалогіі, тым больш у “Інстаграме”? Ці рэальна зарабіць на такім праекце або экалогія і валанцёрства — гэта адное і тое ж? 

Адказы на гэтыя і іншыя пытанні Еўрарадыё будзе шукаць разам з дызайнеркай Лізаветай Ганчаровай. Слухаць жывы эфір можна па гэтай спасылцы, а глядзець — на нашых старонках у Facebook, Vkontakte, OK і, канешне ж, на YouTube.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі