За ўдзел у пратэстах затрымалі сямейную пару
![Пратэсты 2020-га ў Мінску](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-05/pr20.jpg.webp?itok=eSxlhdEM)
Пратэсты 2020-га ў Мінску / Euroradio
За ўдзел у пратэстах 2020-га сілавікі затрымалі сямейную пару. На відэа пасля затрымання мужчына кажа, што працаваў інжынерам у нейкай дзяржаўнай структуры. І "па родзе дзейнасці валодаў інфармацыяй аб месцы пражывання вышэйшых службовых асоб, у тым ліку кіраўніка дзяржавы".
Гэтую інфармацыю ён нібыта пакідаў у адным з апазіцыйных чатаў. Неўзабаве яго звольнілі.
Таксама мужчына кажа, што быў адміністратарам дваровага чата і арганізоўваў мерапрыемствы.
![За ўдзел у пратэстах затрымалі сямейную пару](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/2233223322.jpg.webp?itok=9ONGrs2U)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.