За ўдзел у пратэстах 2020-га затрымалі студэнта фізфака БДУ і яго маці
![Пад рэпрэсіі трапляюць і студэнты (ілюстрацыйнае фота)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-03/j3t08wo7qtxtau6f93e88i7p7wl81dk1.jpg.webp?itok=9O49a9Za)
Пад рэпрэсіі трапляюць і студэнты (ілюстрацыйнае фота) / sb.by
За ўдзел у пратэстах 2020-га затрымалі студэнта фізфака БДУ. На відэа сілавікоў ён кажа, што быў падпісаны на "экстрэмісцкія" тг-каналы і пісаў "абразлівыя каментары пра міліцыянераў".
У 2020 годзе хлопец яшчэ быў непаўналетнім. Было прадэманстравана фота яго на адной з акцый з маленькай сястрой. Затрыманы сказаў, што яго зрабіла маці. Сілавікі пішуць, што яна "заахвочвала дэструктыўныя паводзіны сына".
Жанчыну затрымалі, супраць яе распачалі крымінальную справу. Абвінавачваюць не толькі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту, але і ў напісанні "абразлівых каментароў", дасыланні здымкаў "экстрэмісцкім" тг-каналам, і закліках да ўкраінцаў пасля пачатку поўнамаштабнай расійскай агрэсіі ў 2022-м "нанесці ўдары па беларускіх аэрадромах".
Лёс малодшай дачкі "вырашаецца".
У апошнія гады БДУ перажывае "зачыстку". Яна скіраваная найперш на выкладчыкаў. Пад рэпрэсіі трапляюць і студэнты.
![За ўдзел у пратэстах 2020-га затрымалі студэнта фізфака БДУ і яго маці](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/Stud.jpg.webp?itok=E2OqwnWx)
![За ўдзел у пратэстах 2020-га затрымалі студэнта фізфака БДУ і яго маці](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/66_28.jpg.webp?itok=BNL-VWRC)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.