За тры тыдні ў Беларусі з-за надвор'я пацярпелі больш за 7,2 тысячы чалавек

Дзіцячыя горкі зімой становяцца адным з самых траўманебяспечных месцаў / БЕЛТА
Дзіцячыя горкі зімой становяцца адным з самых траўманебяспечных месцаў / БЕЛТА

За тры тыдні — з 21 лістапада па 12 снежня — ад галалёдных і халадовых траўмаў пацярпелі 7 тысяч 242 чалавекі. Пра гэта распавялі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя. Больш за 1,6 тысячы пацярпелых — гэта дзеці.

Часцей за ўсё з галалёдным і халадовымі траўмамі звярталіся ў Гомельскай вобласці. Тут зарэгістравана 1 тысяча 560 такіх выпадкаў. З іх 110 чалавек былі шпіталізаваныя, астатнія атрымалі амбулаторную дапамогу. У большасці выпадкаў гаворка ідзе пра галалёдную траўму, халадовыя дыягнаставаны толькі ў 9 пацыентаў.

Больш тысячы галалёдных і халадовых траўмаў зарэгістравана таксама ў Магілёўскай (1 тыс. 263), у Мінскай (1 262 тыс.) і Віцебскай абласцях (1 тыс. 007). У большасці выпадкаў абыходзілася без шпіталізацыі.

У Мінску за гэты перыяд зарэгістравана 448 пацярпелых, з іх 57 шпіталізаваныя. Медыкі нагадваюць, што самыя небяспечныя месцы ў перыяд галалёду — гэта прыступкі пад'ездаў і падземных пераходаў, прыпынкі грамадскага транспарта і дзіцячыя горкі. Тут трэба быць вельмі асцярожнымі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі