За суткі ў Беларусі патушылі чатыры лясныя пажары
![У спякоту варта ўстрымацца ад распальвання вогнішчаў / pexels.com](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/pozhar.jpeg.webp?itok=S3280coi)
У спякоту варта ўстрымацца ад распальвання вогнішчаў / pexels.com
Чатыры лясныя пажары на плошчы 1,6 га ліквідавалі ў Беларусі за апошнія суткі. Таксама зарэгістравана пяць узгаранняў травы і кустоў на плошчы 0,263 га.
З-за спякоты абмежаванні і забароны на наведванне лясоў уведзены ва ўсіх рэгіёнах краіны.
МНС нагадвае пра неабходнасць выконваць правілы бяспекі пры абыходжанні з агнём. Часта пажары адбываюцца з-за неасцярожнасці людзей, а спякота пагаршае праблему.
На карце МНС можна даведацца, якіх неспрыяльных з'яў варта асцерагацца 20 жніўня:
![За сутки в Беларуси потушили четыре лесных пожара](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/%D0%BE%D0%BF%D0%B0%D1%81%D0%BD%D0%BE%D1%81%D1%82%D1%8C.jpg.webp?itok=V3ZLaSrr)
Карта неспрыяльных з'яў / МНС
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.