Вы тут

За продаж даных банкаўскіх картак пагражае турэмны тэрмін да 10 гадоў — СК

Да адказнасці па КК будуць прыцягваць падстаўных асоб​

Крымінальная адказнасць за продаж рэквізітаў банкаўскіх картак уведзеная ў Беларусі, паведамляе Sputnik Беларусь са спасылкай на старшага следчага па асабліва важных справах Следчага камітэта Івана Судніковіча.

Да адказнасці па КК будуць прыцягваць падстаўных асоб, якія з карыслівымі мэтамі прадаюць рэквізіты сваіх банкаўскіх картак і сім-картак. Парушальнікам пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Следчы растлумачыў, што злачынцы купляюць у інтэрнэце рэквізіты картак і тэлефоны, а потым выкарыстоўваюць іх для здзяйснення злачынстваў. Пры гэтым і пакупнік, і прадавец усведамляюць, на што ідуць. На практыцы маюць месца выпадкі, калі грамадзянін афармляе на сябе картку або тэлефон і перадае іх злачынцу з карыслівымі мэтамі. Гэтыя акалічнасці следчыя высвятляюць падчас раскрыцця злачынства.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.