За перамогу над беларусамі футбалісты Македоніі атрымаюць €50 тысяч

Футбалістам зборнай Македоніі паабяцалі каля 50 тысяч еўра прэміяльных за перамогу над Беларуссю ў матчы адборачнага турніра на Еўра-2016. Паядынак пройдзе сёння ў Скоп’е, яго пачатак — у 22.45 паводле мінскага часу.

Усяго за цыкл гульцы македонскай каманды могуць атрымаць ад нацыянальнай федэрацыі 219 тысяч еўра. Такая прэмія прадугледжаная на выпадак, калі зборная Македоніі набярэ не меней за 12 ачкоў у гэтай адборачнай групе, піша Прессбол са спасылкай на замежныя спартовыя СМІ.

Пасля чатырох тураў зборная Македоніі ідзе на чацвёртым месцы ў групе С і мае тры балы. Беларусы займаюць пяты радок і маюць адно ачко.

Ілюстратыўнае фота з сайта ru.uefa.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі