Вы тут

За кратамі застаюцца двое фігурантаў "справы Прэс-клуба"

Ксенія Луцкіна / Вконтакте

Двое фігурантаў "справы Прэс-клуба" не атрымалі памілаванне і застаюцца за кратамі. 

Як паведамляла Еўрарадыё, былая супрацоўніца БТ Ксенія Луцкіна адмовілася пісаць прашэнне аб памілаванні. Пасля сыходу з БТ яна займалася стварэннем незалежнага тэлеканала.

Таксама за кратамі застаецца былы аператар БТ Дзяніс Сакалоўскі, піша "Наша Ніва". Ён пакінуў БТ пасля выбараў, бо быў нязгодны з палітыкай кампаніі. 

Усіх фігурантаў "справы Прэс-клуба" вінавацілі ў нявыплаце падаткаў.

На волю сёння па памілаванні выйшлі Юлія і Пётр Слуцкія, Сяргей Альшэўскі і Ала Шарко. Яны былі затрыманыя 22 снежня 2020 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.