За год дзяржаўная пазыка Беларусі ўзрасла на 66,4%

За год дзяржаўная пазыка Беларусі ўзрасла на 66,4%

Дзяржаўная пазыка Беларусі на 1 студзеня 2016 года склала 328,6 трыльёна рублёў і павялічылася ў параўнанні з пачаткам 2015 года на 131,1 трыльёна рублёў або на 66,4%, паведамляе БелаПАН са спасылкай на Міністэрства фінансаў.

Пры гэтым знешняя дзяржаўная пазыка па стане на пачатак года склала 12,4 мільярда долараў і зменшылася з пачатку 2015 года на 133,9 мільёна долараў (з улікам курсавых розніцаў), або на 1,1%.

За мінулы год Беларусь прыцягнула дзяржаўныя пазыкі на 2 мільярды 172,9 мільёна долараў, з якіх больш за паўтара мільярды — расійскія крэдыты, каля 500 мільёнаў — крэдыты кітайскіх банкаў і каля 73 мільёнаў — пазыка ад Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця.

Прыкладна 2 мільярды краіна патраціла на пагашэнне існуючых пазыкаў, у тым ліку на выплаты па еўрааблігацыях, на абслугоўванне крэдытаў МВФ і банкаў Венесуэлы.

Паводле звестак Мінфіна, унутраная дзяржаўная пазыка павялічылася за год на 49,1 трыльёна рублёў (з улікам курсавых розніцаў — на 20,3 трыльёна), або на 101,4%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі