За дзесяць год людзей сталага веку ў Беларусі стала болей на 14%

За дзесяць год людзей сталага веку ў Беларусі стала болей на 14%

За апошнія 10 год у Беларусі істотна паболела людзей сталага веку — на 245,5 тысячы чалавек ці на 14%. Гэта як насельніцтва двух буйных райцэнтраў. Сярод гараджанаў доля такіх людзей цяпер складае 19% супраць 14% у 2007 годзе, а сярод вясковага — 28,2% супраць 27,9% дзесяць гадоў таму, перадае БЕЛТА са спасылкай на дадзеныя Белстату.

Людзьмі сталага веку лічацца асобы ва ўзросце ад 60 год. Іх колькасць узрастае ва ўсім свеце і Беларусь не выключэнне. На пачатак гэтага года ў краіне пражывала 1 мільён 996,7 тысячы людзей сталага веку — амаль кожны пяты жыхар Беларусі.

Сярод гэтай катэгорыі насельніцтва пераважаюць жанчыны — 64,6%. За дзесяць год істотна павялічылася чаканая працягласць жыцця ў людзей 60+ — яны сталі жыць долей у сярэднім на 4,7 года.

Людзі трэцяга ўзросту сталі часцей заключаць шлюбы — летась налічылі 774 пары, дзе абодва сужэнцы былі старэйшыя за 60 год. Цяпер кожны пяты пенсіянер займаецца фізкультурай і спортам, прыкладна чвэрць сталых людзей карыстаецца інтэрнэтам.

1 кастрычніца адзначаецца Міжнародны дзень людзей сталага веку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі