За беларускімі чыноўнікамі замацавалі краіны і рэгіёны

Пастановай Саўміна №1235 ад 23 снежня за беларускімі чыноўнікамі замацавалі канкрэтныя краіны і рэгіёны, перадае БЕЛТА. Гэта зроблена для выканання параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў частцы знешнеэканамічнай дзейнасці, а таксама дадатковых мер па асваенні новых замежных рынкаў.

Каардынаваць дыверсіфікацыю і нарошчванне экспарту будзе Міністэрства замежных спраў. Яно будзе непасрэдна ўзаемадзейнічаць з чыноўнікамі, замацаванымі за краінамі і рэгіёнамі. Таксама МЗС будзе рыхтаваць абавязковыя для выканання рашэнні аб арганізацыі работы па нарошчванні і дыверсіфікацыі экспарту тавараў і паслуг.

Прамежкавыя вынікі працы і справаздачы замацаваных службовых асоб павінны будуць штоквартальна разглядацца на пасяджэннях Прэзідыума Савета міністраў з наступнай падрыхтоўкай праекта дакладу прэзідэнту.

У якасці новых перспектыўных рынкаў на будучы год вызначаныя, у прыватнасці, Алжыр, Бангладэш, Бахрэйн, Боснія і Герцагавіна, Грэцыя, Данія, Зімбабвэ, Іарданія, Іспанія, Камбоджа, Кенія, Кіпр, Кувейт, Лаос, Македонія, Малайзія, Марока, Непал, Нарвегія, Нікарагуа, Аман, Панама, Перу, Партугалія, Саудаўская Аравія, Сенегал, Сінгапур, Таго, Туніс, Уругвай, Філіпіны, Харватыя, Чарнагорыя, Чылі, Шры-Ланка ды інш.

Фота — ctv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі