Вы тут

За акцыі ў падтрымку Беларусі беларусаў у Расіі пазбаўляюць віду на жыхарства

Акцыя ў Маскве ў падтрымку Беларусі / Еўрарадыё

Замежных грамадзян, якія ўдзельнічалі ў пратэсных акцыях у Расіі, пазбаўляюць віду на жыхарства і прымушаюць з'ехаць. Выданне "Медуза" піша пра дваіх беларусаў, якія былі вымушаныя пакінуць Расію за падтрымку беларускіх пратэстоўцаў.

Лана Савановіч была неафіцыйнай каардынатаркай беларускай дыяспары ў Маскве. 13 лютага яна з'ехала з Расіі, атрымаўшы адмову на заяву аб відзе на жыхарства. Ёй патлумачылі, што гэта "пастанова ФСБ". 

50-гадовы Руслан Хазін удзельнічаў у пікетах каля амбасады Беларусі. Таксама ён быў удзельнікам відэазваротаў у падтрымкі пратэстоўцаў ад імя беларускай дыяспары ў Санкт-Пецярбургу. У лістападзе разам з яшчэ адным актывістам ён вывесіў бел-чырвона-белы сцяг на Ісаакіеўскім саборы, за што суд прызначыў абодвум штрафы. У лютым 2021 прадстаўнікі сілавых структураў сказалі яму, што працаваць на тэрытоірыі Расіі ён далей не зможа. 1 сакавіка Хазін вылецеў у Варшаву.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.