Вы тут

З-за каранавіруса перанесены матч маладзёжнай зборнай Беларусі па футболе

Каранавірус у беларускай зборнай / facebook.com/belarusff/

З-за каранавіруса перанесены матч маладзёжных (U-21) футбольных зборных Беларусі і Нарвегіі (кваліфікацыя Еўра-2021). Ён мусіў прайсці 13 кастрычніка ў Драмене. У выязны склад зборнай Сяргей Яромка ўключыў 22 футбалістаў. Аднак, як паведамляе ў Facebook прэс-служба АБФФ, пад падазрэнне трапіў адзін з беларускіх гульцоў — у яго можа быць заражэнне каранавірусам. У выніку паядынак у аўторак не адбудзецца.

Адзначаецца, што "па выніку сённяшняга паўторнага тэсту на наяўнасць вірусу УЕФА прыме рашэнне аб правядзенні дадзенага матчу ў іншыя тэрміны".

Папярэдні матч маладзёжная зборная Беларусі 9 кастрычніка ў Жодзіне прайграла зборнай Кіпра — 1:2. Пасля сямі матчаў у беларусаў 8 ачкоў, каманда займае чацвёртае месца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.