З вясны 2020-га ў Беларусь прыходзіць лаўкост-кампанія Wizz Air

З вясны 2020-га ў Беларусь прыходзіць лаўкост-кампанія Wizz Air

З вясны 2020-га ў Беларусь прыходзіць лаўкост-кампанія Wizz Air. Пакуль удалося дамовіцца толькі пра адзін маршрут, ён злучыць Мінск і Будапешт. Пра гэта паведаміў міністр транспарту Аляксей Аўраменка, інфармуе TUT.by.

Венгерская авіякампанія працуе ў асноўным на рынку Цэнтральнай Еўропы, яна мае больш за сотню самалётаў.

"Наша мэта — развіццё абласных аэрапортаў, і мы паралельна прапрацоўваем з лаўкост-кампаніямі магчымасць лётаць у абласныя аэрапорты, — кажа міністр. — Усё будзе залежаць ад таго, як будзе складвацца іх эканоміка. Яны самі прымаюць рашэнне аб адкрыцці таго ці іншага маршруту".

Як стала вядома, што беларусы вялі перамовы не толькі з Wizz Air. Яны ідуць "з рознымі лаўкостамі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі