Вы тут

З сённяшняга дня Беларусь зачыніла межы на выезд

Беларусь зачыніла наземныя межы на выезд / TUT.by

З 21 снежня Беларусь зачыніла для сваіх грамадзян наземныя межы. Пакінуць краіну можна толькі праз аэрапорт — такія правілы дзейнічаюць як для беларусаў, так і для замежнікаў, якія маюць дазвол на пастаяннае ці часовае пражыванне ў нашай краіне.

Трапіць у Беларусь як грамадзяне краіны, так і замежнікі з відам на жыхарства могуць і праз наземныя пункты пропуску. А замежнікі і асобы без грамадзянства, якія не маюць віду на жыхарства, — толькі праз Нацыянальны аэрапорт Мінск.

Выехаць з Беларусі праз наземныя пункты пропуску можна толькі па працоўнай візе ці для атрымання адукацыі. Прычыну выезду трэба пацвердзіць дакументальна.

Больш інфармацыі можна пабачыць на сайце Дзяржаўнага памежнага камітэту. 

Афіцыйнай прычынай закрыцця межаў называецца барацьба з распаўсюдам COVID-19. Мяркуючы па тым, што ўлады забаранілі беларусам пакідаць краіну, яны лічаць, што ў нас знаходзіцца галоўны ачаг захворвання які трэба лакалізаваць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.