Вы тут

З серады ў Беларусь прыйдуць дажджы

pixabay.com

У аўторак, 6 жніўня, ў Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць, перадае Белгідрамет. 

Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўдзень у заходніх раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Уначы і зранку ў асобных раёнах чакаецца слабы туман. Вецер уначы будзе слабы, удзень заходні, паўднёва-заходні, умераны, пры навальніцах парывісты. 

Уначы тэрмометры пакажуць 5-11 вышэй за нуль, па захадзе — да 13 градучаў цяпла. Удзень прагназуецца ад +19 па паўночным усходзе да +26 па паўднёвым захадзе. 

7 жніўня на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер будзе паўднёвы з пераходам на заходні, умераны, пры навальніцах парывісты. 

Уначы чакаецца 11-17 са знакам "плюс", удзень паветра прагрэецца да 21-27 вышэй за нуль, па поўдні месцамі прагназуюць да +29.

У чацвер, 8 жніўня, на большай частцы тэрыторыі зноў пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Зранку і ўдзень у асобных раёнах чакаюцца моцныя дажджы. Вецер будзе паўднёва-заходні, удзень з пераходам на заходні, паўночна-заходні, парывісты, месцамі моцны парывісты. 

Уначы прагназуецца 12-19 са знакам "плюс", удзень паветра прагрэецца да 18-25 вышэй за нуль. Па паўднёвым усходзе чакаецца да +29.