З пятніцы Літва забараніла ўезд легкавікоў з Беларусі і Расіі

З пятніцы Літва забараніла ўезд легкавікоў з Беларусі і Расіі

З пятніцы, 3 красавіка, Літва забараніла ўезд легкавікоў з Беларусі і Расіі, паведамляе Delfi. На грузавікі забарона не распаўсюджваецца.

А вось з Латвіі і Польшчы легкавыя аўтамабілі могуць у Літву ўязджаць. Праўда, толькі праз два памежныя пункты і толькі грамадзяне Літвы, замежнікі, якія едуць транзітам ці маюць від на жыхарства, ці дазвол на працу.

Літоўскія ўлады паведамляюць, што забарона звязаная з каранцінам, які ў гэтай краіне ўведзены да 13 красавіка і можа быць працягнуты. За апошнія суткі колькасць заражаных каранавірусам у Літве павялічылася на 696 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі