З пажарамі на Брэстчыне і Гомельшчыне дапамагаюць змагацца вайскоўцы

Папярэдняе гарачае сухое надвор'е прывяло да лясных і тарфяных пажараў на подні Беларусі. Камісія па надзвычайных сітуацыях пры Савеце міністраў Беларусі прыняла рашэнне пра ўдзел вайскоўцаў Узброеных сіл у тушэнні гэтых пажараў.

У Лельчыцкім раёне Гомельшчыны і Столінскім раёне Брэстчыны з агнём змагаюцца вайскоўцы інжынерных і транспартных войскаў, войскаў радыяцыйнай хімічнай і біялагічнай абароны, службы гаруча-змазачных матэрыялаў, перадае БелаПАН.

Для ліквідацыі пажараў выкарыстоўваецца спецыяльная армейская тэхніка і абсталяванне. Задзейнічаныя інжынерныя машыны, перапампоўвальныя станцыі, гумова-тканінавыя трубаправоды.

Фота: greenpeace.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі