З панядзелка ў Беларусь вяртаюцца халады

З панядзелка ў Беларусь вяртаюцца халады

У бліжэйшыя суткі, 28 кастрычніка, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. Уначы месцамі, а ўдзень па паўночнай палове краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы.

Вецер будзе заходні, паўночна-заходні ўмеркаваны, уначы па паўночнай палове парывісты да 15-20 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе 1-7 градусаў цяпла, на поўдні —  8-10 градусаў са знакам плюс. Удзень будзе ад 6 да 12 градусаў цяпла і толькі на поўдні краіны тэрмометры пакажуць максімум +14, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі