З пачатку 2017 года ў Беларусі асуджана 21 326 чалавек, апраўдана... 36

Лічба дня: Еўрарадыё
Лічба дня: Еўрарадыё

За першае паўгоддзе 2017 года ў Беларусі па крымінальных справах асуджана 21 326 чалавек. З іх больш за ўсё — за злачынствы супраць уласнасці: 8217 чалавек. Статыстыка па дзейнасці беларускіх судоў сабраная на сайце Вярхоўнага суда.

За злачынствы супраць жыцця і здароўя ў першым паўгоддзі 2017 года асуджана 1332 чалавекі, за злачынствы, звязаныя з наркотыкамі, — 1568 чалавек. "Эканамічных" злачынцаў — 293 чалавекі.

Пры гэтым за паўгода беларускія суды апраўдалі усяго 36 чалавек. Апраўдана 0,17% з усіх, чые крымінальныя справы былі даведзеныя да суда!

Годам раней судамі было апраўдана на 8 чалавек больш, а за ўвесь 2016 год з горда паднятай галавой выйшлі з судоў 83 чалавекі, якія абвінавачваліся ў крымінальных злачынствах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі