З Крамля заступіліся за "Камсамольскую праўду ў Беларусі"

З Крамля заступіліся за "Камсамольскую праўду ў Беларусі"

Крэмль заступіўся за "Камсамольскую праўду ў Беларусі". Адпаведную заяву агучыў Дзмітрый Пяскоў, прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна.

Па яго словах, абмежаванне доступу да сайта "Камсамолкі" парушае свабоду СМІ. "Мы катэгарычна не згодныя з гэтым. Мы лічым, што, безумоўна, гэта ідзе ў парушэнне прынцыпу свабоды СМІ", — перадае ТАСС яго словы.

Прадстаўнік Крамля падкрэсліў: "Вядома, мы б чакалі ад беларускага боку забеспячэння ўмоў для працы нашых СМІ на тэрыторыі Беларусі".

Сайт выдання перастаў адчыняцца ў Беларусі 29 верасня. У Мінінфарме патлумачылі, што падставай стала публікацыя, "у якой змяшчаюцца звесткі, якія садзейнічаюць фарміраванню крыніц пагроз нацыянальнай бяспецы, якія заключаюцца ў штучным нагнятанні напружанасці і супрацьстаяння ў грамадстве, паміж грамадствам і дзяржавай". Хутчэй за ўсё, гаворка ідзе пра інтэрв'ю з аднакласніцай Андрэя Зельцэра, які застрэліў супрацоўніка КДБ і быў забіты сам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі