З Днём Волі беларусаў павіншавалі Гітанас Наўседа і Борыс Джонсан

Гітанас Наўседа і Борыс Джонсан, ілюстрацыйнае фота

Гітанас Наўседа і Борыс Джонсан, ілюстрацыйнае фота / LRP / Karwai Tang

25 сакавіка з Днём Волі беларусаў віншуюць і замежныя палітыкі.

Экс-прэм'ер Вялікабрытаніі Борыс Джонсан у сваім акаўнце ў Х (былы Твітар) напісаў па-англійску: "У гэты Дзень Волі мае думкі з усімі тымі, хто нястомна змагаецца за незалежнасць і суверэнітэт Беларусі".

А потым дадаў па-беларуску: "Жыве Беларусь!"

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа ў сваім віншаванні заявіў, што гэты дзень з'яўляецца "днём разважанняў пра будучыню — еўрапейскую будучыню Беларусі, у якім усе беларусы будуць карыстацца ўсімі свабодамі і магчымасцямі, чаго яны заслугоўваюць", піша Delfi.

Па яго словах, Літва працягвае актыўна падтрымліваць беларускую грамадзянскую супольнасць і імкнецца дапамагаць таму, каб у міжнароднай супольнасці чулі галасы беларусаў. Наўседа заклікаў беларусаў заставацца моцнымі і згуртаванымі, працягваць змаганне за свабоду Беларусі і не даць выкарыстаць яе ў вайне супраць Украіны.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі