Вы тут

З балкона бізнес-цэнтра "Вікторыя" ў Мінску ўпаў мужчына

БЦ "Вікторыя" ў Мінску

З балкона бізнес-цэнтра "Вікторыя" на праспекце Пераможцаў у Мінску ўпаў мужчына. Гэта адбылося 12 студзеня. Пра здарэнне Еўрарадыё расказалі сведкі падзення.

Невядома, упаў мужчына сам ці яму "дапамаглі". У афіцыйных каналах і ў прэсе інфармацыі пра інцыдэнт не было.

У БЦ "Вікторыя" знаходзіцца казіно, аддзяленне банка і офісы некалькіх кампаній.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.