З Аўстраліі выслалі ісламскага прапаведніка, які заклікаў да знішчэння геяў
З Аўстраліі выслалі мусульманскага прапаведніка, які заклікаў забіваць геяў. Шэйх Фарох Секалешфар пакінуў краіну, пасля таго як аўстралійскі прэм’ер Малкалм Тэрнбул запатрабаваў перагледзіць яго візу.
Секалешфар — ураджэнец Вялікабрытаніі, цяпер жыве ў Іране. Аўстралійскі міністр па справах іміграцыі асабіста ануляваў яго візу.
Яшчэ ў красавіку прапаведнік выступаў з прамовамі ў мусульманскім цэнтры ў амерыканскай Флорыдзе, непадалёк ад горада Арланда, дзе 12 чэрвеня былі застрэленыя 49 наведнікаў гей-клуба.
Падчас пропаведзі шэйх Фарох Секалешфар заявіў, што ў грамадствах, якія жывуць па ісламскіх законах, пакараннем за гомасэксуалізм можа быць смяротная кара. Пазней гэтыя выказванні разышліся па інтэрнэце. Сам прапаведнік заяўляе, што яго словы былі вырваныя з кантэксту, перадае ВВС.