Вы тут

З 2020-га ў Беларусі будуць дэкларавацца сінтэтычныя сродкі для мыцця

pixabay.com

З 2020-га ў Беларусі будуць дэкларавацца сінтэтычныя сродкі для мыцця. Адпаведную пастанову прыняў урад для абароны ўнутранага рынку "ад небяспечнай і няякаснай прадукцыі". Яна пачне дзейнічаць з 24 красавіка наступнага года, інфармуе прэс-служба Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Дакумент уводзіць абавязковае пацвярджэнне адпаведнасці (у форме дэкларавання) у дачыненні да сінтэтычных мыйных сродкаў для прання. Гэта датычыць і вадкіх сродкаў, і парашку, гранул, паст, розных таблетак, блокаў.

Як паведамляе TUT.by, новаўвядзенне не закране фізічных асоб, яно датычыць пастаўшчыкоў і імпарцёраў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.