Вы тут

З 1 верасня ў Беларусі на 8% павялічваюцца тарыфы на "камуналку"

Фота: БЕЛТА

У Беларусі з 1 верасня праіндэксуюць субсідаваныя дзяржавай кошты на прыродны і звадкаваны газ, тарыфы на электраэнергію і цеплавую энергію для ацяплення і гарачага водазабеспячэння для насельніцтва, перадае БЕЛТА.

Тарыфы вырастуць на 8%.

Тарыф на цеплавую энергію для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння складзе 16,9259 руб. за 1 Гкал. Тарыф за 1 кубаметр газу ў дамах і кватэрах, дзе ёсць лічыльнікі газу і індывідуальныя газавыя ацяпляльныя прыборы, у ацяпляльны сезон складзе 0,0983 руб., летам 1 кубаметр газу будзе каштаваць 0,3081 руб. Пры адсутнасці індывідуальных газавых прыбораў тарыф складзе 0,3081 руб. за 1 кубаметр газу незалежна ад сезону.

Калі ў хаце ці кватэры не выкарыстоўваюцца лічыльнікі газу, але ёсць газавая пліта і цэнтралізаванае гарачае водазабеспячэнне або індывідуальны воданагравальнік (за выключэннем газавага), 1 кубаметр газу будзе каштаваць 2,44 руб. з аднаго жыхара ў месяц. Тарыф на газ у жыллё, дзе ёсць газавая пліта і індывідуальны газавы воданагравальнік, але няма цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння, складзе 7,05 руб. за кубаметр. Адзін кубаметр газу ў кватэрах і дамах, дзе ёсць газавая пліта, але няма цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і індывідуальнага газавага воданагравальніка, будзе каштаваць 3,98 руб. У жыллі, дзе ёсць індывідуальныя газавыя ацяпляльныя прыборы, але няма лічыльнікаў газу, у ацяпляльны перыяд давядзецца плаціць 0,4874 руб. за 1 кв.м агульнай плошчы жылога памяшкання ў месяц, у летні перыяд — 0,1827 руб.

Кубаметр звадкаванага газу ў кватэрах і дамах з устаноўленымі лічыльнікамі газу і індывідуальнымі газавымі ацяпляльнымі прыборамі ў ацяпляльны сезон будзе каштаваць 1,7579 руб., улетку — 0,8216 руб. Пры адсутнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў 1 кубаметр таксама будзе каштаваць 0,8216 руб. Калі ў хаце ці кватэры не выкарыстоўваюцца лічыльнікі газу, але ёсць газавая пліта і цэнтралізаванае гарачае водазабеспячэнне або індывідуальны воданагравальнік (за выключэннем газавага), цана за 1 кубаметр звадкаванага газу складзе 2,44 руб. з аднаго жыхара ў месяц. Пры наяўнасці газавай пліты і газавага воданагравальніка і адсутнасці цэнтральнага гарачага водазабеспячэння кубаметр звадкаванага газу будзе каштаваць 6,95 руб., пры наяўнасці газавай пліты, адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і газавага воданагравальніка — 3,26 руб. Тарыф на звадкаваны газ у жыллі, дзе ёсць індывідуальныя газавыя ацяпляльныя прыборы, у ацяпляльны сезон складзе 5,7713 руб. за 1 кв.м агульнай плошчы жылога памяшкання ў месяц, летам — 0,8216 руб.

Кошт 1 кг газу ў балонах вагой 21 кг у межах нормаў спажывання складзе 0,5835 руб. Такім чынам, балон будзе каштаваць 12,25 руб.

Электраэнергія ў жылых дамах і кватэрах, абсталяваных электраплітамі, будзе каштаваць 0,1094 руб. за 1 кВт.гадз. Дыферэнцыяваны тарыф у такіх жылых памяшканнях у перыяд мінімальных нагрузак (з 22.00 да 17.00) складзе 0,0764 руб. за 1 кВт.гадз, а ў перыяд максімальных нагрузак (з 17.00 да 22.00) — 0,2189 руб.

Электраэнергія для ацяплення і гарачага водазабеспячэння з далучанай магутнасцю абсталявання больш за 5 кВт у перыяд мінімальных нагрузак (з 23.00 да 6.00) складзе 0,09 руб. за 1 кВт.гадз, у астатні час сутак — 0,1674 руб.

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі