Юрый Шульган атрымаў пашпарт, але не мае рэгістрацыі па месцы жыхарства

Беспрацоўны Юрый Шульган, якога хоча вылучыць кандыдатам у прэзідэнты Беларуская партыя "Зялёныя", атрымаў новы пашпарт. Аднак дакумент, як перадае БелаПАН, выдадзены без адзнакі аб рэгістрацыі месца жыхарства.

Выявілася, што Шульгана яшчэ дзевяць гадоў таму выпісалі з яго ранейшага адрасу з фармулёўкай "з'ехаў па месцы вучобы". Самога Шульгана пры гэтым не было. Дарэчы, у базах звестак МУС Шульган значыцца па ранейшым месцы. Аднак аднаўленню ранейшай рэгістрацыі "перашкаджаюць розныя абставіны і бюракратычныя працэдуры".

У выбарчым штабе Шульгана кажуць, што цяпер у самыя кароткія тэрміны вымушаныя шукаць афіцыйнае месца жыхарства для свайго "кандыдата-бамжа". Нагадаем, што 17 ліпеня заканчваецца тэрмін падачы дакументаў на рэгістрацыю ініцыятыўных груп прэтэндэнтаў у прэзідэнты. Афіцыйнае месца жыхарства з'яўляецца абавязковай умовай рэгістрацыі кандыдатам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі