Вы тут

Юрый Міксюк — пра ЦТ у Беларусі ў 2021 годзе

На ЦТ у Беларусі / sb.by

У 2021 годзе складанасць тэстаў ЦТ у Беларусі не зменіцца. Пра гэта БЕЛТА распавёў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантроля ведаў Юрый Міксюк. Паводле яго слоў, праводзіцца праца, "каб менш было выпадковага угадвання адказаў нядобрасумленнымі абітурыентамі". Гэта магчыма толькі ў частцы А тэстаў (там трэба выбраць адказ з прапанаваных варыянтаў), таму яе змяншаюць, а частка В павялічваецца (у ёй трэба знайсці адказ і запісаць яго ў бланк).

У частцы В арганізатары ЦТ павялічаць з 2 да 4 магчымасці для выпраўлення памылак, а ў частцы А так і застануцца 6 такіх магчымасцяў.

"Усё робіцца для таго, каб не ўшчаміць інтарэсы абітурыентаў і стварыць ім магчымасці для таго, каб паказаць усе свае веды", — кажа Міксюк.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.