ЮНЕСКА ўручыла прэстыжную ўзнагароду вязню сірыйскай турмы

Прэстыжную штогадовую ўзнагароду імя Гільерма Кано, заснаваную пры ЮНЕСКА, уручылі сірыйскаму юрысту Мазэну Дарвішу. Што праўда, атрымаць гэты прыз дзеяч не змог. Ужо больш за тры гады ён пазбаўлены волі на Радзіме ў Сірыі. Дарвіша абвінавачваюць у “спрыянні тэрарызму”.

Ён узначальваў Сірыйскі цэнтр медыяў і свабоды волевыяўлення, дзе спрыяюць свабоднаму развіццю журналістыкі.

Дарвішу, нягледзячы на яго крамольныя дэмакратычныя погляды, удавалася гадамі заставацца на волі. Хоць пачыналася з таго, што ўлады проста блакавалі яго вэб-сайты, забаранялі выезд з краіны і шматразова затрымлівалі.

Пасля таго, як Мазэна Дарвіша і некалькіх яго калег пасадзілі за краты і выставілі абвінавачванні, яго пасаду заняла жонка — Яра Бадэр. Яна і прыехала ў Рыгу, каб атрымаць за мужа прэстыжную ўзнагароду ў галіне свабоды слова. Ці пабачыць калі-небудзь Мазэн Дарвіш свой прыз на ўласныя вочы — пытанне. Існуюць сігналы, што ў сірыйскай турме яго катуюць, мала вядома і пра стан здароўя вядомага юрыста.

Падчас выступу ў Нацыянальнай бібліятэцы Латвіі мужная Яра Бадэр сказала, што яе сям’я пайшла на такія шалёныя рызыкі дзеля будучага “святла свабоды” ў Сірыі.

Фота unesco.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі