На АГ жаночая зборная Канады па футболе з дронаў сачыла за трэніроўкай суперніц
![Матч Канада — Новая Зеландыя на АГ-2024](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-07/can_nz_2807.jpg.webp?itok=2ty6sEV6)
Матч Канада — Новая Зеландыя на АГ-2024 / Silvia Izquierdo/AP
Першы гучны спартовы скандал на Алімпійскіх гульнях у Парыжы. Трэнераў жаночай зборнай Канады па футболе выкрылі за тым, што яны з дронаў сачылі за трэніроўкай суперніц з Новай Зеландыі.
Матч паміж канадкамі і новазеландкамі прайшоў 25 ліпеня, за дзень да афіцыйнага адкрыцця Алімпіяды. Каманда Канады аказалася мацнейшай — 2:1. Але пазней дысцыплінарны камітэт ФІФА пакараў пераможцаў за сачэнне.
Зборная Канады аштрафаваная на 200 тысяч швейцарскіх франкаў ($226 тысяч). Таксама яна пазбавіцца шасці ачкоў у групавым турніры на Алімпіядзе-2024. А яе трэнерскі штаб увогуле адхілены ад удзелу ў гульнях.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.