"Юнацтва-Мінск" падпісала кантракт з амерыканскім форвардам

"Юнацтва-Мінск" падпісала кантракт з амерыканскім форвардам

У наступным сезоне ў мінскім хакейным клубе "Юнацтва" з'явіцца новы форвард — 25-гадовы амерыканец Раян Уолтэрс, выхадзец з NCAA (Ліга амерыканскіх універсітэтаў), паведамляе сайт сталічнага клуба.

Апошнім клубам, чые колеры абараняў Уолтэрс, быў "Рапід-Сіці Раш", які выступаў у Хакейнай лізе Усходняга ўзбярэжжа. У 2016-2017 гадах гэтая  заняла 12-е месца ў Заходняй Канферэнцыі, атрымаўшы 26 перамог у 72 сустрэчах. У мінулым сезоне Уолтэрс быў прызнаны самым плённым гульцом каманды: ён набраў 69 ачкоў у рэгулярным чэмпіянаце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі