Вы тут

"Юнацтва" абыграла "Нёман" і выйшла ў фінал плэй-оф экстралігі

"Юнацтва" — у фінале / vk.com/yunosthockey

"Юнацтва" ў гасцях абыграла гродзенскі "Нёман" (3:2) і выйшла ў фінал плэй-оф беларускай хакейнай экстралігі. Мінчукі выйгралі паўфінальную серыю з лікам 4:2.

"Юнацтва" згуляе ў фінале дзявяты раз запар. Яго сапернік вызначыцца ў супрацьстаянні "Металурга" і "Шахцёра". У паўфінальнай серыі лік пакуль 3:2 на карысць жлобінцаў. Іх шостая сустрэча пройдзе ў сераду.

Летась чэмпіёнам стала "Юнацтва".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.