Вы тут

Яшчэ паўтысячы мігрантаў спрабавалі патрапіць з Беларусі ў Польшчу

На польска-беларускай мяжы / twitter.com/Straz_Graniczna

За апошнія суткі яшчэ 524 мігранты спрабавалі нелегальна патрапіць з Беларусі ў Польшчу. Іх спынілі польскія памежнікі і развярнулі назад. Затрыманыя былі толькі 5 чалавек — 4 з іх з Ірака, адзін — з Сірыі. Столькі ж затрымалі і праваднікоў, якія дапамагалі мігрантам: два сірыйцы, па адным — грамадзяне Беларусі, Грузіі і Казахстана, паведамляюць польскія памежнікі.

У папярэднія суткі ў Польшчу спрабавалі перайсці 592 мігранты, раней — 682.

Польшча ўскладае адказнасць за міграцыйны крызіс на мяжы на ўлады Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.