Яшчэ адна беларуска загінула ў Турцыі
![Беларуска-раварыстка загінула ў Турцыі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-09/turcyja-2509-2.jpg.webp?itok=kXUECcku)
Беларуска-раварыстка загінула ў Турцыі / memlekettenhaber.com
Яшчэ адна беларуска загінула ў Турцыі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на МЗС.
Двое нашых суайчыннікаў трапілі 23 верасня ў ДТЗ у правінцыі Анталья. 32-гадовы кіроўца легкавога аўтамабіля збіў двух беларусаў-раварыстаў. 24-гадовая беларуска загінула на месцы, яе 38-гадовага спадарожніка шпіталізавалі.
"Наша Ніва" са спасылкай на турэцкія СМІ ўдакладняе, што дзяўчыну звалі Вікторыя Калавусава, а яе спадарожніка — Міхаіл Бяседзін.
Амбасада Беларусі ў Турцыі падтрымлівае кантакт з лякарняй, праваахоўнымі органамі, роднымі і блізкімі пацярпелых беларусаў.
Як распавядала Еўрарадыё, сёння ж стала вядома пра смерць беларускі на турэцкім курорце Аланія. Параплан, на якім яна ляцела, рэзка згубіў вышыню і ўрэзаўся ў дрэвы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.