У Турцыі на курорце загінула грамадзянка Беларусі
![Турыстам прапануюць "насычаныя адрэналінам" палёты](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-09/220050paraglidinginantalya.jpeg.webp?itok=uJC6Rye0)
Турыстам прапануюць "насычаныя адрэналінам" палёты / Twitter
У Турцыі загінула грамадзянка Беларусі, паведамляе БЕЛТА. На вялікай вышыні параплан, на якім яна ляцела, пачаў рэзка губляць вышыню і ў выніку ўпаў на дрэвы.
Трагічнае здарэнне адбылося на курорце Аланія. Беларуска выконвала скачок на ўзгорку Ясы-Тэпе ў суправаджэнні інструктара. Жанчына памерла на месцы, а пілота шпіталізавалі з траўмамі.
Падобныя палёты на парапланах у Аланіі прапануюць турыстам, як "насычаныя адрэналінам". Яны здзяйсняюцца з вышыні 800 метраў.
![У Турцыі на курорце загінула грамадзянка Беларусі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/1234_0.jpg.webp?itok=Uh3ATBTu)
alanyapostasi.com.tr
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.