Вы тут

Ярмошына: Паказваць бюлетэні назіральнікам не будзем

Лідзія Ярмошына / БЕЛТА

На сёлетніх парламенцкіх выбарах назіральнікам не будуць паказваць кожны бюлетэнь. Пра гэта на прэс-канферэнцыі 12 верасня заявіла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына, перадае Радыё "Свабода".

Каб змяніць цяперашнюю працэдуру, кажа чыноўніца, неабходна ўнесці адпаведныя змены ў выбарчае заканадаўства. Аднак зрабіць гэта да выбараў, прызначаных на 17 лістапада, немагчыма. 

Таксама Ярмошына паведаміла, што на выбары плануюць прыехаць 30 доўгатэрміновых і 400 кароткатэрміновых назіральнікаў ад АБСЕ. Ад СНД прыедуць 30 назіральнікаў.

ЦВК акрэдытавала сем назіральнікаў ад партый і грамадскіх аб'яднанняў, тэрытарыяльныя і акруговыя камісіі — 261 назіральніка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.