Вы тут

Японія ўвяла новыя санкцыі супраць Беларусі і Расіі

Новыя санкцыі / pixabay.com

Японія ўвяла новыя санкцыі супраць Беларусі. У "чорны спіс" трапілі Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт, КДБ, унутраныя войскі МУС, Авіякампанія Трансавіяэкспарт, "АГАТ — сістэмы кіравання", "Агат — электрамеханічны завод", "КБ Радар", "Пеленг" і іншыя. Санкцыі прадугледжваюць замарозку іх актываў і забарону на правядзенне фінансавых аперацый.

Санкцыі ўведзены і супраць Расіі. Агулам у санкцыйным спісе Японіі 90 арганізацый з РБ і РФ, а таксама 57 фізічных асоб.

Арганізацыям з "чорнага спісу" забараняецца экспарт з Японіі. Японскі ўрад зацвердзіў забарону на імпарт расійскага золата.

У сакавіку 2022-га Японія пашырыла санкцыі супраць уладаў Беларусі. У траўні Японія і ЕС сумесна асудзілі рэжым Аляксандра Лукашэнкі за садзейнічанне расійскай агрэсіі супраць Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.