Японія — Сенегал — 2:2 (відэа)

Японія — Сенегал — 2:2 (відэа)

24 чэрвеня ў групе “Н” на чэмпіянаце свету па футболе зборныя Японіі і Сенегала згулялі ўнічыю 2:2. Сенегальцы двойчы вялі ў ліку, але японцы знаходзілі сілы, каб яго зраўніваць. Манэ адкрыў лік на 12-й хвіліне пасля серыі памылак японскай абароны і брамніка. Інуі вызначыўся на 34-й. Гол Ваге адбыўся на 71-й хвіліне, а Хонда адказаў на яго трапным ударам на 78-й.

У групе лідыруюць зборныя Сенегала і Японіі — па 4 ачкі. Польшча і Калумбія ачкоў не маюць, у нядзелю яны сустракаюцца паміж сабой, пачатак у 21:00.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі