Янукевічу забаранілі агітаваць выбаршчыкаў па-за сваёй акругай

Янукевічу забаранілі агітаваць выбаршчыкаў па-за сваёй акругай

Мінскі гарвыканкам забараніў старшыні Партыі БНФ Аляксею Янукевічу праводзіць агітацыйныя мерапрыемствы па-за межамі Аўтазаводскай выбарчай акругі № 92, дзе ён зарэгістраваны ў якасці кандыдата ў дэпутаты.

Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу кампаніі назірання “Права выбару — 2016”, першы мітынг палітык запланаваў 25 жніўня на пляцоўцы перад Палацам спорту, другі — 8 верасня каля опернага тэатра. Даверанымі асобамі кандыдата былі пададзеныя адпаведныя паведамленні ў Мінгарвыканкам, аднак улады даслалі ў адказ ліст, у якім пазначылі, што паведамляльны парадак правядзення сходаў дзейнічае для кандыдата толькі ў межах яго выбарчай акругі. Для правядзення пікетаў у іншых месцах трэба браць дазвол — у адпаведнасці з законам “Аб масавых мерапрыемствах”.

Мінгарвыканкам спасылаецца на артыкул 491 Выбарчага кодэкса, а таксама на агульны прынцып правядзення выбараў у Беларусі па аднамандатных выбарчых акругах. Аднак на думку юрыста Юрыя Чавусава, згаданы чыноўнікамі артыкул не ўтрымлівае аніякай узгадкі пра тое, што такія сходы могуць праводзіцца кандыдатамі толькі на тэрыторыі асобнай выбарчай акругі. Эксперт лічыць, што Мінгарвыканкам адвольным чынам дае тлумачэнне заканадаўства, якое звужае магчымасці кандыдатаў і беспадстаўна пагаршае умовы для іх агітацыйнай дзейнасці.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі