Як знайсці інфармацыю пра сваіх рэпрэсаваных сваякоў?

Як знайсці інфармацыю пра сваіх рэпрэсаваных сваякоў?

Цікавасць людзей да гісторыі сваіх раскулачаных, рэпрэсаваных альбо дэпартаваных сваякоў з кожным годам усё павялічваецца. Магчыма, гэта проста абуджаецца цікавасць людзей да гісторыі сваёй сям'і, магчыма, росту гэтай цікавасці спрыяе з'яўленне ўсё новых літаратурных твораў, пабудаваных на падставе архіўных матэрыялаў. Але калі ў суседніх краінах атрымаць такую інфармацыю становіцца ўсё лягчэй — "закрытыя" архівы расчыняюць свае дзверы, а са спраў здымаецца грыф "Сакрэтна", — то ў Беларусі сітуацыя з атрыманнем такой інфармацыі ў лепшы бок з цягам часу не змяняецца.


Ці ёсць магчымасць патрапіць у "закрытыя" архівы КДБ і атрымаць доступ да спраў сваіх рэпрэсаваных сваякоў? Што для гэтага патрэбна? Ці здольныя людзі без адпаведнай падрыхтоўкі разабрацца ў архіўных матэрыялах?


На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае гісторык, даследчык, заснавальнік Школы пошуку інфармацыі пра рэпрэсаваных Зміцер Дрозд.

Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі". Там жа задавайце нашым гасцям пытанні!

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі