Вы тут

“Дзённікі супрацоўніка НКУС” – праўда пра гісторыю ці папярэджанне?

Анастасія Зелянкова / Раман Пратасевіч, Еўрарадыё

Для выдання сваёй новай кнігі “Дзённікі супрацоўніка НКУС” пісьменніца Анастасія Зелянкова звярнулася па дапамогу людзей – аб’явіла збор сродкаў праз краўдфандынг. І нечакана сабрала амаль у чатары разы больш грошай, чым планавала ад пачатку. Не на прыгодніцкую кнігу, не на працяг свайго бестселера “У ложку з беларусам”, а на кнігу мемуараў супрацоўніка НКУС Іосіфа Ятчэні.

Што прымусіла аўтарку ўзяцца за творчую апрацоўку дзённікаў супрацоўніка ДПУ НКУС Іосіфа Ятчэні? Чаму для беларусаў і па сёння актуальная гэтая тэма? Ці можна давяраць напісанаму ў дзённіках рэпрэсаванага супрацоўніка НКУС і як апісанае ў іх можна праверыць? Ці думала пісьменніца, што назбірае на выданне кнігі амаль у чатыры разы больш грошай, чым планавала ад пачатку?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае культуролаг, журналістка, даследчыца, пісьменніца Анастасія Зелянкова.