Як выглядае помнік князю Глебу Менскаму (фота)
![Як выглядае помнік князю Глебу Менскаму (фота)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/gleb_menskiy_5.jpg.webp?itok=6l_n5pV2)
13 лістапада ў Мінску падвялі вынікі конкурсу на стварэнне коннага помніка князю Глебу Менскаму. З 17 прэтэндэнтаў выбралі працу скульптараў Мікалая Байрачнага і Алега Купрыянава, а таксама архітэктара Анатоля Сярэдзіча, інфармуе партал tut.by. Скульптура мусіць з'явіцца насупраць Кафедральнага сабора ў Верхнім горадзе. Адбудзецца гэта не раней за канец 2019 года, калі споўніцца 900 гадоў са дня смерці князя.
Глеб Менскі (? — 1119) — сын славутага полацкага князя Усяслава Чарадзея. Ён быў князем з 1101-га на працягу 18 гадоў. Прайграў вайну з Кіевам, пасля чаго трапіў у палон, памёр на чужыне.
З ініцыятывай усталявання помніка Глебу Менскаму выступілі прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі, якія былі падтрыманыя кіраўніком сталіцы Андрэем Шорцам.
![Як выглядае помнік князю Глебу Менскаму (фота)](/sites/default/files/paragraphs/image/glebmenskiy6.jpg)
Фота: tut.by
![Як выглядае помнік князю Глебу Менскаму (фота)](/sites/default/files/paragraphs/image/glebmenskiy2.jpg)
![Як выглядае помнік князю Глебу Менскаму (фота)](/sites/default/files/paragraphs/image/glebmenskiy11.jpg)