У Клічаўскім раёне Магілёўскай вобласці праходзяць "антытэрарыстычныя вучэнні", анансаваныя напярэдадні КДБ. Яны прысвечаны "праверцы гатоўнасці дзяржаўных органаў да рэагавання на акты тэрарызму". Задзейнічаны не толькі падраздзяленні дзяржбяспекі і МУС, але і Мінабароны, іншых структур.
На бронетэхніцы, на аўтамабілях сілавікоў на вучэннях можна было пабачыць апазнавальны знак "Ж".









