7-8 лютага ў Клічаўскім раёне Магілёўшчыны пройдуць вучэнні па праверцы гатоўнасці дзяржаўных органаў да рэагавання і ўзаемадзеяння на акты тэрарызму, паведамляе прэс-служба КДБ.
У гэтых ангтытэрарыстычных вучэннях плануюць задзейнічаць падраздзяленні Камітэта дзяржбяспекі, МУС, Памежнага камітэта, Міністэрства абароны, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях да іншых дзяржаўных органаў.
Паводле сцэнару вучэнняў у іх прадугледжваецца выкарыстанне вайсковай тэхнікі. Магчыма, рух транспарту будзе абмежаваны.