Як свет адзначае дзень “Назад у будучыню”

Як свет адзначае дзень “Назад у будучыню”

Сёння, 21 кастрычніка 2015 года, — той самы дзень, калі з мінулага мусіць прыляцець Марці Мак Флай з Докам Браўнам.

Як свет адзначае гэты дзень?

Шмат якія сусветна вядомыя медыі прысвячаюць галоўныя інфармацыйныя і забаўляльныя матэрыялы гэтаму культаваму кіно Роберта Земекіса.

Напрыклад, газета USA Today выпускае дакладную копію газеты, асобнік якой паказалі ў кіно.

Як свет адзначае дзень “Назад у будучыню”
Як свет адзначае дзень “Назад у будучыню”
Фота: usatoday.com

Брытанская газета The Guardian прысвячае гэтаму дню “анлайн-трансляцыю” дзе пастаянна з’яўляюцца навіны, звязаныя з падзеямі фільма.

Многія музеі свету да гэтай даты ладзяць цэлыя праекты і экспазіцыі. Так, напрыклад, барселонскі навуковы музей Cosmo Caixa мае цэлую залу, звязаную з падзеям з фільма. А сёння там ладзіцца шэраг імпрэзаў, звязаных з будучыняй і тэхнічным прагрэсам.

Як свет адзначае дзень “Назад у будучыню”
Музей Cosmo Caixa ў Барселоне.

Відэаблогеры па ўсім свеце прысвячаюць выпускі сваіх перадачаў культаваму фільму і падзеям, якія адбываюцца ў ім. Напрыклад, навуковы цэнтр Брысталя прапануе зрабіць уласны міні-аэраборд.

А вось Дублінская пажарная брыгада просіць не чыніць сёння пажараў, бо яны занятыя складаннем з канструктара Lego сцэны з фільма.

Як свет адзначае дзень “Назад у будучыню”
Фота: Dublin fire brigade

Да гэтага дня Pepsi, прадукцыя якой з’яўлялася ў кадрах кіно, выпускае рэкламу, выкананую ў стылі фільма.

А кампанія Universal Pictures загадзя стварыла рэкламу аэраборда, які дагэтуль так і не з’явіўся ў нашай рэальнасці.

Сёння шалёная колькасць твітаў (каля 100 за хвіліну) з’яўляецца з хэштэгам #BackToTheFuture.

І, канечне, сапраўдная зорка сённяшняга дня — аўтамабіль De Lorean, які выпускаўся ў Паўночнай Ірландыі з 1981 па 1983 год. Цяпер іх засталося каля 8 000 штук. І гаспадары-аўтааматары з ЗША і Вялікабрытаніі запаланілі сацыяльныя сеткі выявамі сваіх “машынаў часу”.

Галоўнае фота: кадры з фільма.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі