Як Расія дасягае сваіх знешнепалітычных мэтаў? У жывым эфіры — Ірвін Студзін

Як Расія дасягае сваіх знешнепалітычных мэтаў? У жывым эфіры — Ірвін Студзін

Сёння свет перажывае стадыю трансфармацыі і нявызначанасці. Тое самае можна сказаць і пра Усходнюю Еўропу, галоўным гульцом у якой з'яўляецца Расія. Яна праводзіць ўсё больш актыўную міжнародную палітыку, а яе стратэгію і палітычныя прынцыпы імкнуцца зразумець далёка за яе межамі.

Якія структуры і інстытуты Масква выкарыстоўвае для дасягнення сваіх мэтаў? Што для Крамля важней: унутраная ці знешняя палітыка — і як яны спалучаюцца? Адказы — у кнізе "Расія: стратэгія, палітыка і кіраванне", якую сёння прэзентуе ў Мінску яе рэдактар — канадскі палітолаг Ірвін Студзін.

Напярэдадні прэзентацыі спадар Студзін завітае ў студыю Еўрарадыё. Размова з ім адбудзецца ў жывым эфіры, пачатак у 15:05 пасля выпуска навінаў.

Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Пытанні нашаму госцю можна задаваць у нашых сацсетках.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі