Зрабілі гучна! Як прайшоў LIDBEER-2018: вялікі фотарэпартаж

Зрабілі гучна! Як прайшоў LIDBEER-2018: вялікі фотарэпартаж

Адкрыццё фестываля. 8 верасня, 12:30, прыступкі ля Лідскага замку. Генеральны дырэктар "Лідскага піва" Аўдрыюс Мікшыс вітае ўсіх гасцей фестываля і робіць сімвалічны глыток. Гэта робіцца адпраўным момантам свята, якое грымела ў Лідзе да глыбокай ночы.

Зрабілі гучна! Як прайшоў LIDBEER-2018: вялікі фотарэпартаж
Аўдрыюс Мікшыс падчас прамовы.

Праз пару гадзін горад закіпае. Пагуляць на свяце піва прыехалі дзясяткі тысяч чалавек! Расчараваных не бачна: паўсюль смех, вясёлыя размовы, песні.

У наведвальнікаў фестывалю было шмат магчымасцяў адпачыць і павесяліцца: пяціметровы шашлык, вулічныя музыкі, рыцарскі турнір, бітва піва, верталёт, на якім за 30 рублёў мог палётаць кожны жадаючы.

Вялікай папулярнасцю карыстаўся асобны шапік з вышыванкамі.

Дзве сцэны, некалькі гадзін першакламнай музыкі. Людзей так шмат, што некаторым даводзіцца выкарыстоўваць біноклі, каб пабачыць улюбёных музыкаў.

Скончылася свята піва пад апошнія акорды Сяргея Шнурава — вялікім феерверкам.

Зрабілі гучна! Як прайшоў LIDBEER-2018: вялікі фотарэпартаж

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі